У бліжэйшую суботу, 2 ліпеня, у Прылуках пад Менскам адбудзецца талака - прыборка старога парку. Парк прылягае да колішняга палацу Чапскіх (цяпер у ім навукова-дасьледчы інстытут).
Працуем каля 4 гадзін (прыкладна з 13:00 да 17:00). Пасьля працы - адпачынак на вольным паветры пры вогнішчы. Футбол, сьпевы пад гітару і г.д. - пры наяўнасьці ахвоты і мяча / гітары.
Збор для тых, хто едзе грамадзкім транспартам, у 12:00 каля дому быту на вул. Маскоўскай (станцыя мэтро "Інстытут культуры").
Для тых, хто едзе роварам, у 12:30 каля скрыжаваньня вуліц Лейтэнанта Кіжаватава, Каржанеўскага і Сярова.
Талака ладзіцца МГА "Гісторыка" і суполкай "Побач".