Настроить, Войти
теперь понятно о чем разговор
автор гость, дата 2007-08-27 15:29

з блогу лёлика за 24.08

Дзеці БРСМ

Прачытаўшы сённяшні выпуск гаванскай прэсы зразумеў, што абсалютна не правыя дэмакраты да перспектыў БРСМ.

Вось, кажуць на Варвашэні 8, калі б бацяня лукамолу не башляў, то пракладчыкам Аўгустоўскага каналу – хана.

Прызнаюся яшчэ ўчора таксама на гэтым стаяў, аднак зараз ужо думкі другой трымаюся. Пералапаціла мяне капітальна інтэрвью якое Леанід Кавалёў, лідэр Беларускага Рэспубліканскага Саюзу Моладзі даў органу кубінскага камсамолу Juventud Rebelde. Леанід зараз ляціць у Каракас праз Кубу, і натуральна мясцовыя Якубовічы яго адфільтравалі.

Маю надзею інтэрвью мела месца не ўначы у Старой Гаване на вул. Індустрыяльнай, дзе, як я ведаю па ўласнаму вопыту, швэндаюцца чыксы, якія за дзесяць баксаў гатовыя на такое!

У размове з Маладым паўстанцам (ісп: Juventud Rebelde) канешне Леанід шмат чаго загнуў: кшталту ўсе 450 000 сяброў БРСМ уступілі ў тусоўку за сваёй ініцыятывай, і г.д.

Аднак галоўнае — наступны пасаж. Прабачце за тое, што пераклаў яго дастаткова літаратурна фрывольна, на мову якой карыстаюся у паўсядзённым жыцці. Аматарам іспанскай арыгінал унізе(*).

Журналіст: «ну тут ціпа кактус, сюда слушай. Прайшоў звон, быццам ты ціпа зараз у Венесуэллу канаеш. І ціпа там будзеце уцюхіваць каб наступны сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у 2009‑ым годзе у натуры ў Беларусі замуціць. Без балды, чувак?

Інтэрвьюер: Зуб даю! Беларусь, нах, шулер вопытны ў раскладах з фэстывалямі масавымі, нах. І, блін, стабільны марафет у нас. Можам 5 000 балтоў у справу ўзяць. Кожная дэлегацыя дерабяне праграму і адпаведна транслэйтера. І з паханам нашым на гэты прадмет усе на мазі. Сек?».

Вось такі базар.

Думаю, што фестываль 2009‑га году ў нас у кішэні. Гэта можна зразумець, калі праглядзець спіс краінаў, якія ладзілі такія тусачы апошнімі: КНДР — Куба — Венесуэла.

А што такое фестываль моладзі і студэнтаў?

Гэта як сведчыць савецкі вопыт акрамя гарачай атмасферы сяброўства, спявання песні ««Если песню запевает молодежь», высылкі ўсіх антысацыляьных элементаў за 101 км, адбірання ў фонд фэсту 13‑ай зарплаты ва ўсіх працоўных яшчэ і …

Ну адным словам пасля такіх сабантуеў ў СССР назіраўся дзіўны дэмаграфічны феномен — нараджалася шмат чорнаскурых дзетак.

Я абсалютна не супраць такой практыкі.

Я толькі да тога, што будучыя дзеці фестываля проста не могуць хаця б фармальна не падзякаваць таго, дзякуючы каму яны нарадзіліся на свет.

Маю на ўвазе БРСМ

Натуральна ўжо дзеля гэтага яны ўступяць у Лукамол.

Так што за будучыню БРСМ, сп. дэмакраты, хвалявацца ня трэба

Дарэчы, класна было б каб на фестываль завіталі кубінкі з вул Індустраяльнай?

--------------------

* —Tengo entendido que, en los próximos días, ustedes presentarán en Venezuela la propuesta de su país como sede del XVII Festival Mundial de la Juventud y los Estudiantes, que se celebrará en 2009. ¿En qué bases sustentan esta iniciativa?

—En que Belarrús posee gran experiencia en la organización de grandes festivales y actividades masivas. Tenemos además una situación muy estable, de manera que cualquier visitante puede sentirse muy seguro.

«Contamos asimismo con la infraestructura de alojamiento para recibir a nuestros huéspedes con el nivel adecuado, además de estadios e instituciones culturales varias. Podemos acoger a 50 000 visitantes, y alistar un programa especial para cada delegación, con servicio de traductores incluido.

«Para todo ello, es justo decir que tenemos un gran apoyo por parte del presidente Alexander Lukashenko».

Лёлік Ушкін 19:21, 24 жнiўня 2007