13 верасьня сябры маладзёвай ініцыятывы "ЧАС!" правялі беспрэцэдэнтную акцыю. Актывсты прапаноўвалі грамадзянам Беларусі ўнікальную магчымасьць хаця б на некалькі імгненьняў адчуць сябе першым тварам у краіне.
У канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права быць першай асобай. Але ж на практыцы гэта ажыцьцявіць зараз немагчыма, бо пакуль што першы твар краіны зьяўляецца і апошнім. Але "ЧАС!" вырашыў даамагчы суайчыньнікам у рэалізацыі іх канстытуцыйнага права.
Як ні дзіва, на вуліцах горада Менска аказалася шмат жадаючых паспрабаваць сябе ў гэтай адказнай і цяжкай ролі. І хаця, зь іх словаў, яны не пасьпявалі дасканала разабрацца ў сваіх пачуцьцях з-за занадта кароткага тэрміну прыбываньня першым тварам, гэта ім, усё ж, спадабалася.
<img src="http://www.svaboda2006.org/belarus/up/mar/pierszy_tvar/IMG_2493.jpg">;
<img src="http://www.svaboda2006.org/belarus/up/mar/pierszy_tvar/IMG_2494.jpg">;
<img src="http://www.svaboda2006.org/belarus/up/…