Настроить, Войти
Давайце будзем шчырымі
автор гость, дата 2007-10-04 09:54, исходное сообщение, textile

“ці не замнога?”

Меньш за 10 працэнтаў працаздольнага насельніцтва. Але ўвогуле я не разумею вашага аргумкента. Колькасць не мае ніякага значэння. 200 тыс. ці сто чалавек – наёмны работнік застаецца наёмным, а наймальнік – наймальнікам. А значыць і факт эксплуатацыі. Можна пэўна шкадаваць індывідуальных прадпрымальнікаў (сапраўды, у адрозненне ад дзяржавы і ўладальнікаў фірм індывідуалы не толькі наймаюць, але і самі працуюць, у тым ліку фізічна), але задайцеся пытаннем – нашто прадпрымальніку наёмныя работнікі? Каб больш зарабляць, плоцячы работнікам меньш, чым тыя вырабілі. У адваротным выпадку наймаць не мае сэнсу.

Указ № 760 сапраўды дыскрымінацыйны і іпэшнікаў шкада. Але шкадаваць не значыць падтрымліваць.