Настроить, Войти
бывает и с именами
автор shisperado, дата 2007-10-09 23:17, текущая версия

“Навінкі” завіталі ў Бабруйск

Адзін з заснавальнікаў “Навінкі Home Video”, былы рэдактар газеты “Навінкі” Паўлюк Канавальчык расказаў, што галоўная мэта іх міні-тура па Беларусі – жаданне знайсці незалежных творцаў, i аб’яднацца з імі.

– Гэта ўжо другая нашая паездка па краіне за гэты год. Мы ўбачылі, што ў розных гарадах ёсць людзi, якія ўжо здымаюць, ці жадаюць пачаць займацца відэаздымкамі, стварэннем фільмаў ці мульцікаў. Мы дзелімся з імі вопытам i паказваем на ўласным прыкладзе, што пачаць нешта рабiць не так складана, як здаецца на першы позірк.”

Паўлюк расказаў, што вынікам іх вандроўкі стане трохдзённы трэнінг у Мінску, які адбудзецца прыкладна ў сярэдзіне кастрычніка. Туды змогуць прыехаць усе жадаючыя, каб павучыцца ствараць відэа ці спланаваць сумесныя праекты.

“Навінкаўцы” – анархісты, і прэзентаваныя імі працы адлюстроўваюць іх позірк на жыццё. Шмат хто ўжо бачыў знятыя імі фільмы “Случай з пацаном” і “Гудбай, бацька!”, таму госці паказалі трэйлер да свайго новага фільма “Толькі мёртвыя нічога не баяцца”, які паабяцалі хутка скончыць. Відэамюзікл “Б/удни”, з удзелам музыкі Міхея стаў яскравым прыкладам таго, як за пару дзён можна зрабіць цікавы прадукт для аматараў нестандартнай і свежай творчасці.

Музыка Лёша Чыкана, вядомы па фільму “Случай з пацаном” сваёй песенькай “Хімія, хімія, ты малая ждзі меня” выканаў песні у стылі “беларускае кантры” і “беларускі шансон”. А завяршыў вечар Міхей, які ўразіў прысутных незвычайным падыходам да выканання песень i яскравымi тэкстамі.

Алеся СКАПІНЦАВА

http://bk.of.by/Obshestvennaya_tribuna/1190737358/