Настроить, Войти
Якога хрэна
автор гость, дата 2007-11-05 20:29, исходное сообщение

А якога хрэна мы павінны пытацца ва ўсялякага гаўна (маю на ўвазе "арганізатараў"), куды нам прыходзіць, а куды не? Гэта івашкевічы, калякіны і іншая мразь павінны пытацца, ці можна ім прыходзіць на акцыі пад назвай "Сацыяльны марш за справядлівасць". Гэта нашы акцыі. Нават калі яны іх самі заяўляюць.

На мой погляд, анархісты зараз у сітуацыі "альбо пан (;-)), альбо прапаў". Зараз сапраўды ідзе інфармацыйнайная вайна, накіраваная на выцісканне анархістаў з сацыяльных акцыяў. І, як мне здаецца, зацікаўленая ў гэтым выключна частка БНФ на чале з Івашкевічам. А "камуністы" проста не супраць. Хочам мы таго ці не, але анархісты адзіныя, хто здольныя разварушыць сацыяльныя пратэсты, асабліва сярод неангажаванай студэнцкай і рабочай моладзі. Але тады ўсе гэтыя івашкевічы не змогуць увогуле нічога кантраляваць. Якія б "дружыны" яны не стваралі.

У гэтым сэнсе сапраўды напад "Белай волі" можа быць выкарыстаны для выціснення анархістаў з "дэмакратычных" (на прэс-канферэнцыі Івашкевіч агаварыўся, назваўшы Сацыяльны марш "права" акцыяй, а потым паправіўся) акцыяў.

Але, мне здаецца, аўтар гэтага цудоўнага аналіза трохі перабольшыў ступень кансенсусу сярод апазіцыйных арганізацый. На мой погляд, мэта ахайвання анархаў у "арганізатараў" была адна - вызваліцца ад адказнасці: 1) за правал арганізацыі марша 2) за нездольнасць выгнаць нацыкаў з акцыі і прадухіліць беспарадкі (а гэта крымінальная справа). Чым больш паразаў яны церпяць, тым больш ім патрэбны казлы адпушчэння. Па-за гэтай мэтай ніякага "прынцыповага" кансенсусу сярод апазіцыі няма. Анархісты здаўна пусцілі карані ў антылукашысцкім руху і ініцыятарам выгнання будзе вельмі цяжка гэта зрабіць.

Інфармацыйная вайна толькі пачалася. І мы ў ёй абавязкова пераможам.