Настроить, Войти
Люстрация
автор гость, дата 2007-11-23 21:43, оригинал

Чтобы стать журналистом, юристом, экономистом, может понадобиться письменное разрешение исполкома...

(это открытый для редактирования черновик перевода на русский, дальше оригинал):

Еўрарадыё даведалася падрабязнасці прапанаваных змяненняў у правілы прыёму ў ВНУ. Абітурыент, які не атрымаў рэкамендацыі ад чыноўнікаў, не зможа падаваць дакументы ў абраную ім ВНУ, нават калі ўсе тэсты здадзеныя на 100 балаў. Атрымаць такі дазвол школьнікам трэба будзе да 30 красавіка.

У Беларусі плануюць увесці савецкую сістэму атрымання рэкамендацый для абітурыентаў. Калі вы хочаце стаць, напрыклад, журналістам, правазнаўцам, мытнікам, міжнароднікам, трэба, каб гэтага хацелі і ўлады. Новыя правілы прыёму яшчэ не зацверджаны прэзідэнтам. Але ужо зараз вядома пра самую скандальную прапанову ад Мінадукацыі. Старшыня камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч пагадзіўся зачытаць Еўрарадыё змест дакумента:

Уладзімір Здановіч: “У конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях, па якіх прад’яўляюцца асаблівые патрабаванні: дзяржаўнае кіраванне, дзяржаўнае кіраванне і права, дзяржаўнае кіраванне і эканоміка, міжнародныя адносіны, міжнароднае права, правазнаўства, эканамічнае права, журналістыка, міжнародная журналістыка, мытная справа, – маюць права ўдзельнічаць асобы, якія прайшлі прафарыентацыйнае сумоўе ў выканаўчых камітэтах базавага ўзроўню або мясцовых адміністрацый па месцы навучання (працы) або жыхарства і атрымалі рэкамендацыі для паступлення ў ВНУ па выбранай спецыяльнасці”

via "Европейское Радио для Беларуси" (belradio.fm)