Не перабольшвайце. Пазёрства нейкае атрымоўваецца.
Асаблівыя адносіны да роднай мовы - натуральная зьява для кожнага чалавека, і ня мае простага дачынення да нацыяналізму. І разумець родную мову трэба проста - гэта тая мова, якую мы атрымалі ў дзяцінстве, на якой размаўляюць самыя дарагія нам людзі і якую мы адчуваем фактычна ўласным целам. Ня важна, як яна завецца, бо родная мова максімальна лакальная і ня мае нацыянальнасці.
Дарэчы, само пытанне "Якую мову вы лічыце роднай?" - абсурднае.