Тэлеканал ОНТ паведамляе, што ён неаднаразова распісваў свастыкай фасады будынкаў. Маркерам і балёнчыкам з фарбай былі размаляваныя адзін з Палацаў культуры, шапікі «Белсаюздруку», будынак мясцовага кірмашу. Затрымаць парушальніка дапамагла выпадковая міначка, якая выклікала нарад міліцыі. Цяпер следзтва высьвятляе, ці датычны затрыманы да неанацысцкіх груповак і іншых фактаў вандалізму.
Аднак, нават калі высьветліцца, што датычны, наўрад ці ён будзе пакараны 2 гадамі «хіміі», як былы палітвязень, Артур Фінькевіч за бяскрыўдныя надпісы “Мы хочам новага!”, “Дастаў!”.