Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» адмаўляюцца ад правядзення мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор. Шлях пройдзе па звычайным маршруце.
Такое рашэнне было прынята 22 красавіка на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі, паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў намеснік старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч.
Паводле яго слоў, 26 красавіка плануецца сабраць удзельнікаў акцыі ў 14.00 каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля гэтага — прайсці па вуліцы Сурганава да храма‑помніка ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых» на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўлена хвіліна маўчання. Праводзіць тут мітынг не плануецца.
Крыніца: БелаПАН