Настроить, Войти
Месяц супрацьдзеяньня гамафобіі ў Беларусі
автор гость, дата 2008-04-23 17:25

Месяц ахоплівае два буйнейшыя гарады Беларусі – Менск і Гомель. У мерапрыемствах Месячніку прымаюць удзел усе існуючыя гей-лесбі-транс-ініцыятывы краіны, а таксама людзі, якім неабыякавы лёс беларускай ЛГБТ-супольнасьці і непрымальнае існаваньне побач з сабою праяваў ксэнафобіі.

Праграма Месячніку супрацьдзеяньня гамафобіі ў Беларусі: 17 красавіка 2008 году – 17 траўня 2008 году

17 красавіка (чацьвер) – Інфармацыйная кампанія па асьвятленьні Месячніку ў СМІ.

18 красавіка (пятніца) – 20.00-21.00 – ан-ляйн-адкрыцьцё Месячніку на www.chat.gay.by (адказы на пытаньні паводле Месячніку, прыём заяў і прапаноў на ўдзел у мерапрыемтсвах і шляхах іх правядзеньня згодна складзенай праграме).

23 красавіка (серада) – 0.00-3.00 – “Размовы для дарослых: здаровая гомасэксуальная сэксуальнасьць. Навукова і асабіста” на www.chat.gay.by. Абмяркоўваем бясьпечны сэкс, яго разнастайнасьць. Гутарку будзе весьці сэксоляг і доктар мэдычных навук Анфіса Чэхава і народная траўніца-гомеапат Роза Квяткоўская, якая практыкуе розныя формы нетрадыцыйнай мэдыцыны.

25 красавіка (пятніца) – з 16.00 да 17.30 – творчая літаратурная гасьцёўня аўтараў, якія пішуць на ЛГБТ-тэму. Заяўкі на ўдзел па нумары +375 29 8630000.

25-26 красавіка – сустрэча з журналістам вядомага французскага часопісу “Tetu” для ЛГБТ.

26 красавіка (субота) – удзел ЛГБТ-кам’юніці ў Чарнобыльскім шляху (Менск) з ЛГБТ-сымболікай.

1 траўня (чацьвер) – сьвяткаванне двухгодзьдзя сайту WWW.GAYBY.ORG ва ўрочышчы Стайкі з шашлыкамі, смажаным сальцам, адкрыцьцём моды на гей-экатурызм (пры добрым надвор’і), або кавай у інтэрнэт-кавярні “СаюзАНляйн” (пры кепскім надвор’і). Заяўкі на ўдзел па нумары +375 29 8630000.

2 траўня (пятніца) – паход у лазьню на вуліцы Несьцерава (г. Менск) зь вясёлкавымі палаценцамі. Заяўкі на ўдзел па нумары +375 29 8630000.

4 траўня (нядзеля) – 12.00 – інфармацыйная акцыя да Міжнароднага дня супрацьдзеяньня гамафобіі каля помніку Грамыку ў Піянэрскім сквэры (г. Гомель, вул. Савецкая). Заява пададзена ў Гомельскі гарвыканкам.

4 траўня (нядзеля) - Гомель. Сэмінар для ЛГБТ-актывістаў і актывістаў, якія працуюць у гэтай галіне.

10 траўня (субота) – 12.00 – інфармацыйная акцыя да Міжнароднага дня супрацьдзеяньня гамафобіі ў сквэры на Гарадзкім валу каля помніку Адаму Міцкевічу.

7-12 траўня – удзел беларускіх актывістаў у мерапрыемствах Сёмага Прайду геяў і лесьбіянак Малдовы: выступленьне на Міжнародных навукова-практычных канфэрэнцыях “Дзесяць гадоў барацьбы: вопыт і ўрокі” і “Разьвіцьцё ЛГБТ-руху на прасторах СНД”, выступленьне на Міжнародным конкурсе трансвестытаў “Miss Flawless Queen-2008”, падняцьце беларускага сьцягу на мірным шэсьці геяў і лесьбіянак у Кішынэве.

14 траўня (серада) – 20.00-22.00 – інтэрнэт-канфэрэнцыя на www.chat.gay.by “Беларускае ЛГБТ: стан і пэрспэктывы”, абмеркаваньні, прапановы, дыскусіі.

17 траўня (субота) – сустрэча з ЛГБТ-актывістамі зь Нямеччыны для абмену вопытам барацьбы супраць гамафобіі.

17 траўня (субота) – 17.00 – ускладаньне кветак да помнікаў П.І. Чайкоўскаму (г.Гомель) і мэмарыялу “Трасьцянец” (г.Менск).

17 траўня (субота) – 21.00-22.00 – ан-ляйн-закрыцьцё Месячніку супрацьдзеяньня гамафобіі ў Беларусі на www.chat.gay.by, падвядзеньне вынікаў.

17 траўня (субота) – клюб "Фартуна" – Вечар памяці ахвяраў СНІДу да Ўсясьветнага дню памяці ахвяраў СНІДу

24 траўня (субота) – 10 год працы Беларускага ЛГБТ-парталу WWW.GAY.BY (Apagay.com)

http://www.gayby.org/articles/content/85.html