Настроить, Войти
АЭС ПАБУДУЮЦЬ У ШКЛОЎСКІМ РАЁНЕ?
автор гость, дата 2008-05-17 14:17, текущая версия

Паводле словаў старшыні Прэзыдыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіла Мясьніковіча Кукшынаўская пляцоўка можа стаць месцам размяшчэньня беларускай АЭС. Камісія па выбары пляцоўкі пад АЭС завяршыла разгляд і аналіз вынікаў гідралягічных, геалягічных, сэйсмалягічных і іншых дасьледаваньняў патэнцыяльных пляцовак. Матэрыял накіраваны ў Савет Міністраў Беларусі.

Паводле вынікаў работы камісія прыйшла да высновы, што Кукшынаўская пляцоўка, што Шклоўскім раёне, лепш за ўсё адпавядае патрабаваньням па будаўніцтву АЭС.

«На першае месца камісія паставіла Кукшынаўскую пляцоўку, на другое — Астравецкую, а на трэцяе — Краснапалянскую» , — расказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, ніякіх забараняльных фактараў для будаўніцтва на Кукшынаўскай пляцоўцы беларускай АЭС не існуе.

«Ёсьць пэўныя абмежаваньні для будаўніцтва, аднак яны вырашаюцца правядзеньнем інжынэрных работаў», — дадаў ён.