У бягучым годзе пратэсты супраць транспартаваньня ядзернага сьмецьця і пабудовы "канчатковага сховішча" ў Гарлебене набралі новую сілу на фоне актывізацыі атамнага лобі.
У гэтым годзе адбылося шмат усялякай весялухі: прэзентацыі новай кнігі пра 31 год антыатамных пратэстаў вакол Гарлебена і пасьпяховыя акцыі "рэйкавай вайны" (псаваньне рэек і абсталяваньня, прыкоўваньне актывістаў да чыгункі), прэс-канферэнцыі ў сталіцах і дэманстрацыі ў мястэчках, праз якія ішоў транспарт.
Незаконны прэвентыўны арышт французскай актывісткі, якая вельмі любіць караскацца па індустрыяльных канструкцыях. Невядомыя спалілі некалькі аўтамабіляў кампаніі Vattenfall, зьвязанай з перавозкай адкідаў. Актывісты Greenpeace памералі ўзровень радыяцыі, які сыходзіць ад вагонаў з адкідамі - прынамсі ў 200 разоў вышэй за норму, прыбор зашкаліў!
У Гарлебене адбылася самая вялікая дэманстрацыя за ўсе гады пратэстаў: 16000 чалавек і 400 трактароў. А народная кухня ўжо на панядзелак 10 лістапада атрымала дастаткова ахвяраваньняў да чацьвярга.
Адкіды даехалі да месца на 20 гадзін пазьней, чым тое плянавалася. Гэта быў самы доўгі заезд за іх гісторыю.
Апошнія навіны па-ангельску: http://www.castor.de/ticker/index_en.html
Па-нямецку - сьвяжэй і паўней: http://www.castor.de/ticker/index.html ды іншае на castor.de
Таксама глядзі http://de.indymedia.org/