Настроить, Войти
ад гуртка да субкультуры
автор гость, дата 2008-11-20 21:06, комментариев: 7, связано с: Аналитика

Эта статья Лёлика Ушкина была опубликована в «зелёном крае» (весна 2008). Перечитав её, у меня возник ряд вопросов: хотим ли мы менять окружающую нас действительность? может ли принести перемены субкультурная тусовка, в которую сейчас превратилось анарходвижение? Может нам нужно что-то большее, чем тусовка? Данная статья может стать поводом для дискуссий. Читайте, анализируйте и высказывайтесь.

Ад гуртка да субкультуры

Анархісты – адзіная палітычная фармацыя ў Беларусі, якую не турбуе праблема абнаўлення кадраў. Пасьлядоўнікі Бакуніна нават зайчыка не інвестуюць у рэкрутаваньне моладзі і падтрымку свайго лэйблу на рынку палітычных брэндаў. Усё за іх робіць Летаў і “Сэкс Пісталз”. Дзякуючы ім штогод прыблізна дзьве-тры сотні тынэйджараў раптам вырашаюць, што яны крутыя анархісты. У анархічнае айдэнтыці яны укладаюць няшмат – значок з літарай “А”, панкаўскую фрызуру, шмат піва і, можа, для пантоў, - спробу пачытаць нуднаваты Бакунінскі фаліянт “Дзяржава і анархія”. Прыблізна 90 працэнтаў нэафітаў гуляюць у анархізм год-два, пасьля сыходзяць у войска, на працу ці патанаюць у дрыгве сямейных разборак. Але ў кожным прызыве ёсць дзівакі, што канкрэтна завісаюць. Скантактавацца з арганізаваным анархісцкім рухам дзякуючы інтэрнэту сёньня няцяжка. Цяпер малады анархіст павінен выбраць, да якой тэндэнцыі яму далучыцца. Самы просты варыянт – стаць сябрам ФАБ (засн. ў 1992г. як гурток жорсткіх прыхільнікаў анарха-комуністаў). У працы, прысьвечанай дзесяцігодзьдзю ФАБ, якая выйшла ў 2002 годзе, Паўлюк Канавальчык наступным чынам апісваў сучасную структуру федэрацыі: “Сёньня ФАБ уяўляе сабой хутчэй дэцэнтралізаваную сетку – “нэтворк”, г.зн. рэальнае аб’яднаньне паўстае толькі вакол рэалізацыі канккрэтнай практычнай ініцыятывы. Акурат тады й могуць узьнікаць розныя каардынацыйныя і выканаўчыя ворганы, і толькі ў рамках і на час ажжыцяўленьня гэтай ініцыятывы з удзелам усіх зацікаўленных асобаў. Акрамя таго, не існуе якога-небудзь загаднага парадку, таму эфэктыўнасьць дзейнасці цалкам і поўнасьцю залежыць ад асабістай адказнасьці й самаарганізацыі кожнага анархіста, што, на жаль, часта пакідае жадаць лепшага. Другая рэч, якой пакуль што пасьпяхова пазьбягалі беларускія анархісты, - гэта шумныя разборкі на глебе “дыскусыяў” са спробамі падзяліць анархістаў на “правільных” і “няправільных”. Даўно замацавалася разуменьне, што анархістам няма нашто канкураваць адзін з адным, і тым больш ніхто ня мае капірайту на анархізм і права прэтэндаваць на адзінае вернае трактаванне “шляху да сьветлага анархічнага заўтра”. Нават ідэі клясыкаў анархізму – гэта найперш прыватнае меркаваньне асобных анархістаў, якое кожны мае права падзяляць або не падзяляць”.

Як сталася, што гурток ідэйных пасьлядоўнікаў Бакуніна-Крапоткіна ператварыўся на тусоўку з размытымі ідэйнымі арыенцірамі?

Імідж арганізацыі радыкальна зьмяніўся падчас вясны-1996. У менскую філію аб’яднаньня “Чырвоны Жонд”, якое было часткай ФАБ, прыйшло шмат студэнтаў. Утрымаць банду за кошт лекцый пра сьветлую будучыню было немагчыма. Навабранцы ператварылі ордэн у вясёлую багемную тусоўку, якую нельга было ўявіць без дзяжурнага “ну хто пойдзе па ...”. Смольным ФАБ сталі культавыя “Навінкі”, якія заклалі асновы тусовачнага прынцыпу беларускага анархаруху. У экстазе вясельля сталічныя анархі фактычна “забілі болт” на ФАБ як арганізацыю. Апошняя рэзалюцыя з’езду ФАБ, якія цяпер ператварыліся ў панк-канцэрты, пабачыла сьвет у 1998 годзе. Аднак нават у рамках гэткай ФАБ існуе шмат накірункаў. Пакуль навінкаўцы давалі джазу, недзе напрыканцы 1990-х сацыяльна-культурная машына па вырабу анархістаў засмактала чарговую партыю тынэйджэраўскай сыравіны. Сьвежапраштампаваныя маладыя анархі сышлі з канвэеру і пабеглі шукаць старэйшых таварышаў. Можна толькі ўявіць шок жаўтаротых ідэалістаў ад натуралістычных сцэн у “Навінках”. У пошуках ісьціны маладняк залез у інтэрнэт, дзе знайшоў новыя формы анарха-практык – антыфа, чырвоныя скіны, фэмінізм, эспэрата, вэласыпедны рух, студэнцкае самакіраваньне. Словам, за апошнія гадоў пяць паўстала сетка моладзевых культурных ініцыятыў, што трымаецца на інфармацыйных камунікацыях. Адваротным бокам імпарту заходніх мадэляў стала субкультурная гетаізацыя руху. Акцыі анархістаў сталі часам выглядаць як вылазкі сэктантаў, якія жывуць у сваім паралельным сьвеце. Новае стагодзьдзе прынесла шмат зьменаў. Гэтак, станаўленьне фашысцкай і антыфа сцэны прывяло да перманентных канфрантацый. Гвалт стаў адным з інстытутаў анархакультуры. Мачылава з фашыкамі становіцца галоўнай падзеяй у тусоўцы, яна мабілізуе структуру, падтрымлівае дух братэрства. Апошняя хваля анархістаў моцна ангажавана у хардкоравую сцэну, што паўплывала на агульны імідж анархаў. Нарэшце, ёсьць яшчэ адна мадэль анархаактыўнасьці. Яшчэ калі “Навінкі” бухалі, найбольш ідэйна прарубаныя нэафіты пачалі прыдумваць уласныя, паралельныя ФАБ палітычныя структуры. У 2001 годзе поруч з ФАБ узьнік Беларускі анархічны фронт, з часам у Беларусі паўсталі сэкцыі Аўтаномнага дзеяньня і Міжнароднага саюзу працоўных. Для іх характэрны большы ідэалягічны пурызм, ананімнасьць, мілітанства. Паралельна ад родавага дрэва ФАБ адрасла яшчэ адна галіна. Вэтэранам руху абрыдла шакаваць пэнсыянэраў словамі: “Мы - анархісты!”. Яны лягічна прыйшлі да высновы, што саўкоў, якія вырасьлі на фільме “Вясельле ў Малінаўцы”, падпісаць пад анархізм немагчыма. Трэба мяняць назву і замест абстрактнага анархічнага ідэалу – “краіна сонца” – змагацца за канкрэтныя мэты. Так, яшчэ ў 2002 годзе ўзьнік праект “Беларускі сацыяльны рух “Разам” (БСРР), ідэйным фундаментам якога стала рэдакцыя народніцтва. У 2005 годзе ў Гомелі быў заключаны пакт паміж актывам шэрагу пасьпяховых анархічных праектаў. Бакі вырашылі аб’яднацца пад дахам “Разам”. Былі прыняты статут арганізацыі, прапанаваны першыя праекты. Стратэгічная ідэя палягае ў тым, каб інтэграваць шатлікія анархічныя NGO у адзіны, паводле жанру левасацыялістычны, палітычны праект. Слова “рэформа” было на сходзе табу, аднак “эвалюцыя” гучала вельмі часта. Падзеі 2006 года прымусілі анархістаў – сяброў груп з больш-менш развітай арганізацыйнай структурай перагледзець сваю тактыку. З погляду на шмат рэчаў, аналізаваць зьмены зараз не зручна, і ,магчыма, яшчэ рана. Так ці інакш, анархісты нават у сучаснай Беларусі застаюцца палітычным акторам, а часам нават франтмэнамі навінаў (Сацыяльны марш). Іх статус у апазіцыі адносна вялікі. Мяркую, што Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, дзе прысутнасьць анархаў на пасольскіх фуршэтах побач з бонзамі хрысьціянскіх дэмакратаў – нармальная рэч.

Як рэзюмэ: можна сказаць, што анархісты за 15 гадоў ператварыліся ў сталую субкультуру. Субкультура здольная на аўтамаце аднаўляць свае структуры за кошт культурных прадуктаў, якія яна імпартуе або сама вырабляе. Такой субкультуры не страшныя рэпрэсія дзяржавы, аднак патэнцыял яе сталай сацыяльна-культунай базы, якой няма ў большасці баларускіх палітычных партый, не выкарыстаны напоўніцу.

Тэги
Комментарии
автор гость, дата 2008-11-21 18:56, ссылка

Пока анархизм будет являтся субкультурой, и черпать 90% своих кадров из числа субкультурной молодежи - перемены нам не светят.

автор гость, дата 2008-11-22 20:07, комментариев: 2, ссылка

Конечно, какая субкультура. нас спасёт только ПАРТИЯ! партия анархистов! всех надо согнать в организацию, заставить жить по уставу и вербовать в год минимум по 5 человек. Только дисциплина, порядок, агитация и вера в революцию! да здравствуют новые большевики! тепрь уже 21го века и под красно-чёрными флагами! загоним цивилизацию стальным кулаком к светлому будущему прекрасного анархо счастья! А власть отдадим координационному совету и его учасникам - новым цезарям и гауляйтерам "свободного" общества при нынешних условиях, размерах человечества и сложности взаимоотношений ни одна светлая и человечная теория не сможет реализоваться. Мы должны пройти путь человечества и не ставить телегу впереди лошади, как это попытались сделать красные в 20м веке. Капитализм должен себя изжить, а мы можем только показывать примером своей жизни его альтернативу. Всё что нам остаётся теперь - сохранить совесть и "душу", если угодно. Не какие организации, рамки и навязываемые догмы не изменят НИЧЕГО! то…

Просмотреть сообщение целиком

автор гость, дата 2008-11-23 10:36, ссылка

Питаться с помойки и стрелять мелочь в переходах, это как раз та альтернатива которая так нужна человечеству. Со временем оно поймет, что работало и растило детей зря. Главное грамотный пример.

автор гость, дата 2008-11-24 10:01, ссылка

Ну да, давай организуем вместо партии секту, где будем говорить людям, как правильно жить. Пора понять, что кроме вечного угара стоит все же что-то делать. А капитализм, если ничего не делать и рассчитывать на здоровый пример будет только укрепляться, трансформируясь постепенно в фашизм.

автор гость, дата 2008-11-24 12:35, ссылка

так а что собственно автор предлагает?

автор гость, дата 2008-11-24 20:18, ссылка

считаю, пусть все идет своим чередом. мы имеем то, что хотим, к чему стремимся. если нет организации, значит нами не созданы условия для ее возникновения или ее возникновение нам не нужно.

автор гость, дата 2008-12-08 22:03, ссылка

блин, цель не оправдывает средства. в идеале цель должна быть средством. если вы хотите общества, построенного на горизонтальных взаимосвязях, делайте его при помощи этих горизонтальных взаимосвязей. да, зацикленность большинства анархов на панк-хк - это субкультурный лепет. так входи в это субкультурное общество, нарушай его правила, при этом имея багаж аргументов в пользу этих нарушений. да, хк стал одним из путем "рекрутирования" в активистскую среду. но как только человек начинает думать не только о концертах - тут же выбивай из его головы всякую попытку ксенофобии по музыкально-субкультурному признаку. бли, в общем, все поправимо. но и это нытьё о субкультурщиках и анархолайфстайлерах тоже полезно для начала. dnsr.