Сёньня ўвечары невядомы мужчына на вуліцы абліў Зьмітра Дашкевіча кефірам.
Зьміцер Дашкевіч зь сябрам праходзяў ля помніка Феліксу Дзяржанскаму, калі са скверу выбег невядомы мужчына і выліў вядро кефіру на Зьмітра, яго паплечніка і невядомую сталую жанчыну, што ішла па прашпэкце. Пасьля гэтага мужчына выкінуў вядро і зьбег.
Маладафронтаўцы і спадарыня напісалі заяву на невядомага хулігана ў апорным пункце, што на вуліцы Леніна.
“Відавочна, што мужчына сачыў за намі”, - кажа Зьміцер Дашкевіч. – “Але я думаю, што спэцслужбы ня маюць да гэтага ніякага дачыненьня. Хутчэй за ўсё гэта праца прарасейскіх радыкальных камуністычных груповак кшталту АКМ, НБП і інш., якія такім чынам адрэагавалі на маю антыкамуністычную прамову на зьезьдзе Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі".