Настроить, Войти
КАМУНІСТЫ ЛЮБЯЦЬ КЕФІР?
автор гость, дата 2009-03-03 00:47, текущая версия

Сёньня ўвечары невядомы мужчына на вуліцы абліў Зьмітра Дашкевіча кефірам.

Зьміцер Дашкевіч зь сябрам праходзяў ля помніка Феліксу Дзяржанскаму, калі са скверу выбег невядомы мужчына і выліў вядро кефіру на Зьмітра, яго паплечніка і невядомую сталую жанчыну, што ішла па прашпэкце. Пасьля гэтага мужчына выкінуў вядро і зьбег.

Маладафронтаўцы і спадарыня напісалі заяву на невядомага хулігана ў апорным пункце, што на вуліцы Леніна.

“Відавочна, што мужчына сачыў за намі”, - кажа Зьміцер Дашкевіч. – “Але я думаю, што спэцслужбы ня маюць да гэтага ніякага дачыненьня. Хутчэй за ўсё гэта праца прарасейскіх радыкальных камуністычных груповак кшталту АКМ, НБП і інш., якія такім чынам адрэагавалі на маю антыкамуністычную прамову на зьезьдзе Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі". http://mfront.net/content.php?content.1858