Настроить, Войти
Вышел восьмой номер зина "ЗАБЕЙ"
автор a., дата 2009-03-19 00:19, исходное сообщение

Мы навучыліся абыходзіцца без такіх "фарбаў жыцця", як канібалізм і рабаўладаньне. Я лічу, што без фарбаў расізму, мілітарызму і генацыду сьвет таксама будзе толькі лепей. Што ж вы, будзеце кожнага, каму не ўсё падабаецца ў сучасным сьвеце, называць дыктатарам?

Не скажу пра іншыя нумеры "Забей", не чытаў, але ў апошнім ня трэба нічога шукаць -- ксенафобская і аўтарытарная пазіцыя рэдакцыі відавочная.

Індымедыя -- адкрытая пляцоўка, але яе адкрытасьць не распаўсюджваецца на тых, хто ня згодныя прытрымлівацца прынцыпаў адкрытасьці і адсутнасьці дыскрымінацыі. Менавіта таму наш дагавор дазваляе хаваць прапаганду расавай, нацыянальнай і іншай нянавісьці і нецярпімасьці. Але я ізноў пагаджуся з s_r, абмяркаваньне дыскрымінацыйнага тэкста -- ня тое ж, што сам тэкст, таму першаснае паведамленьне не будзе выдаленае з ленты.