Вольны пераклад з каравай ангельскай.
Францускія ўлады заблякавалі легальную магчымасьць (для ўдзельнікаў пратэстаў) устаць лагерам у 6 км ад Страсбургу. Улады высунулі заведама невыканальныя патрабаваньні: заплаціць 20 000 эўра страхоўкі, здаць 150 імёнаў удзельнікаў ды іншае. Праціўнікі NATO вырашылі, што ніхто ня можа адабраць права на свабодны выбар месца для мірнага намётавага лагера і працягваюць яго рыхтаваць, а таксама прапаноўваюць далучацца да разбудовы лагера.