Настроить, Войти
статья об анархистах на svaboda.org

Галоўныя ворагі анархістаў — фашысты

Увагу супрацоўнікаў спэцслужбаў і спэцназаўцаў падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях” прыцягнула асобная калёна маладых людзей з барабанамі і чорнымі сьцяжкамі. Твары анархістаў былі схаваныя пад маскамі. Некаторыя зь іх нацягнулі на галаву капюшоны. Нават пасьля таго як анархісты вырашылі спыніць свой удзел у акцыі, іх суправаджалі групы спэцназаўцаў.

Анархісты на сёньняшні дзень — самая закансьпіраваная арганізацыя моладзі. Сярод іх шмат музыкаў, мастакоў, паэтаў. Анархісцкі рух вабіць людзей творчых прафэсій.

У Беларусі анархісты заявілі пра сябе ў 90-я гады, якраз тады, калі ўзьніклі моладзевыя арганізацыі, новыя палітычныя партыі і рухі. 26 красавіка 2007 году падчас Чарнобыльскага шляху ўвагу дзельнікаў акцыі прыцягнула калёна дэманстрантаў прыкладна з сотні чалавек з анархісцкімі сьцягамі і барабанамі. Каля іх сабраўся натоўп людзей, каб паслухаць дынамічны і рытмічны барабанны бой.

Лёзунгі і плякаты анархістаў былі выкананыя на высокім мастацкім узроўні і выбіваліся з агульнага тла простых надпісаў на белай тканіне.

На наступны год падчас Чарнобыльскага шляху на калёну анархістаў напалі невядомыя. Завязалася бойка.

Як паведамілі прадстаўнікі анархісцкага руху, менавіта нэафашысты — іхнія галоўныя ворагі. Яны імкнуцца даведацца, дзе жыве анархіст, і зьбіваюць яго каля пад’езду ці нават на лесьвічнай пляцоўцы.

Гаворыць анархіст, які назваў сябе Панк Дусер:

“Даводзіцца хавацца, праз інтэрнэт усё рабіць. На канцэрты часта прыходзяць людзі ў цывільным. Назіраюць за тым, што адбываецца, пра што гавораць паміж сабой у перапынках.

Такога чалавека пазнаць даволі лёгка. Анархістаў у нас няшмат. Мы адзін аднаго даўно ведаем. Мы заўважылі, што яны імкнуцца надаць сабе нейкае аблічча. Дзеля гэтага надзяюць нейкія атрыбуты. Але яны ў гэтым дакладна не разьбіраюцца і часта блытаюць атрыбутыку. Анархісты такога ніколі ня стануць сумяшчаць”.

Галоўныя лёзунгі анархістаў падчас Чарнобыльскага шляху — забарона будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Панк Дусер патлумачыў:

“Многія людзі ўжо лічаць, што Чарнобыльскі шлях ператварыўся ў шпацыр дзеля забавы. Шмат хто ўжо стаў забывацца пра праблему. Наша ідэя ў тым, што не абавязкова будаваць АЭС, ёсьць альтэрнатыва”.

У арганізацыі няма лідэраў. Анархісты звычайна дамаўляюцца паміж сабой, як сябе паводзіць у той ці іншай сытуацыі. З боку можа падацца, што ў арганізацыі моцная дысцыпліна.

Гаворыць анархіст па мянушцы Сільва:

“Папросту кансьпірацыя. Дзеля чаго мы носім маскі? Каб КДБ нас не „запаліла“. Уся дзяржаўная структура накіраваная на тое, каб расправіцца з тымі, хто не такі, хто думае інакш… Даведваюцца адрасы, даюць „наводкі“, і фашысты прыходзяць і зьбіваюць людзей.

Фашысты — гэта, як правіла, „Дынама-Мінск“. Нібыта фанаты. Да гэтага яшчэ „Белая воля“. Там няважна, голены ты ці няголены. Там ёсьць праслойка хаерхэдаў, мэталісты. Яны называюць сябе „Белай воляй“, хоць яны нацыянал-сацыялісты… Калі хлопцам цяжка чытаць кніжкі, дык пра што тут казаць?

Дысцыпліна для нас — гэта сьвядомасьць чалавека. Лідэраў у нас няма, і вярбоўшчыкаў таксама”.

Спэцслужбы традыцыйна аддаюць увагу моладзевым арганізацыям. Падчас апошняй акцыі, калі анархісты вырашылі спыніць свой удзел з-за таго, што не жадаюць ісьці тым маршрутам, які навязваюць ім улады, было бачна колькі спэцназаўцаў і супрацоўнікаў КДБ знаходзяцца ў калёне дэманстрантаў.

Справа ў тым, што калі анархісты спыніліся на вуліцы Якуба Коласа, а асноўная калёна працягвала шэсьце па вуліцы Сурганава, дзясяткі людзей раптам пайшлі адтуль назад. Высьветлілася, што гэтыя людзі ў цывільным з рацыямі павінны былі суправаджаць анархістаў. Апэратары здымалі апошніх анфас і ў профіль.

Чаму такую ўвагу аддаюць спэцслужбы анархісцкаму руху? Наконт гэтага выказаў сваю думку лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч:

Артур Фінькевіч “У нас існуе шэраг моладзевых арганізацый, прадстаўнікі якіх не хаваюць сваіх твараў. Яны з поўнай ахвотай даюць камэнтары, абсалютна адкрытыя і публічныя людзі.

Прадстаўнікі спэцслужбаў займаюцца тым, што па адным выхопліваюць моладзевых актывістаў, заводзяць супраць іх крымінальныя справы, прэсінгуюць іх і іхных бацькоў. А анархісты ня хочуць для сябе такіх праблемаў.

Чым больш яны хаваюць свае твары ад кадэбэшных апэратараў, тым больш яны прыцягваюць да сябе ўвагі з боку спэцслужбаў”.

Анархісты кажуць, што не цікавяцца палітыкай, але асуджаюць разгон мірных дэманстрацый, закрыцьцё недзяржаўных выданьняў, культывацыю прафашысцкіх спартовых арганізацый і ўмяшаньне спэцслужбаў у прыватнае жыцьцё грамадзянаў.

Тэги
Комментарии
автор гость, дата 2009-04-28 10:40, ссылка

Поржал конечно порядком.))))))))))))))))))))

автор гость, дата 2009-04-28 11:09, ссылка

Бедные-бедные мы, только и делаем, что закрываем лица масками и прячемся от фашистов и фанатов денамо, которые нас избивают на подъездах и лестничных клетках, а иногда, - что греха таить - и в квартирах! ))))))))))))

автор гость, дата 2009-04-28 11:18, ссылка

http://www.svaboda.org/content/article/1617000.html

Вот адрес статьи. Там можно оставлять комментарии.

автор гость, дата 2009-04-28 15:50, ссылка

чушь... мудаки

автор гость, дата 2009-04-28 21:21, ссылка

самое крутое, что политика анархистов не интересует) весело))

автор гость, дата 2009-04-29 12:17, ссылка

автор хочет представить и ограничить анархо движение в беларуси образом кучки жутко боящихся проблем с властью и бонами творческой молодежи... интересно, статья заказная или автор поленился собрать инфу по теме

автор гость, дата 2009-04-29 18:51, ссылка

я думаю, статья заказная, и автор ее имеет очень поверхностные и искаженные сведения

автор гость, дата 2009-04-30 12:57, ссылка

Информация полная чушь. И это не удивительно осведомители мудаки. Тот же Сильва назвавшийся анархистом, ранее замечался в гнилых тусовках, и в различных опповских организациях, откуда со своими дружками не раз прогонялся, за крысячничество.

автор гость, дата 2009-05-04 19:13, ссылка

скажите мне пожалуйсто...это в каких я гнилых тусовках был замечен и что там по поводу крысятничества?не путай меня с какими то там мудаками!!!!!а то что ты прочитал-это 90% отсебятина журналюг!!!думаете я даволен этой чюшью?

автор гость, дата 2009-05-04 19:23, ссылка

что тут сказать...))) дефлорация вещь трудносмываемая)))))))))))а если серьёзно не стоит воспринимать и интервью и коменты близко к сердцу.И там и там есть подвох.В коментах мудаком быть куда проще.Попробуйте сами дать непаливно интервью хоть и для такой прессы.интернет пиздаболы блять,сделайте хоть сами что нибудь.нехуй гнать на Сильву.