Настроить, Войти
Малочная русіфікацыя?
автор гость, дата 2009-06-07 20:01, textile

Малочная вайна выклікала чарговае абвастрэнне параноі нацыяналістычных “аналітыкаў”. Ува ўсіх дзіцячых хваробах беларускага капіталізму і дзяржаўнасці яны зноў бачаць наступствы… русіфікацыі.

Вось як разважае “Наша Ніва” након нядаўняй забароны на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі ў Расію: “Пры Лукашэнку ажыццявілася татальная русіфікацыя Беларусі, цяпер Масква жадае паглынуць краіну яшчэ і эканамічна, аднак у гэтым сутыкнулася з процідзеяннем гаспадарнікаў і адміністрацыйнага апарату Беларусі”.

Згодна з гэтай геніяльнай логікай, перад тым як скупіць амаль усю энергетыку краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (прычым задоўга да беларускага Белтрансгазу), Масква павінна была першапачаткова правесці там рэферэндумы аб прызнанні расейскай мовы дзяржаўнай ;-)