* Часопіс El Libertario www.nodo50.org/ellibertario далучыўся да гэтай кампаніі і ягоны калектыў спрабуе шырэй распавесці пра такую ініцыятыву ў спробе супрацьстаяць наёмным забойцам, якія забіраюць жыцці працоўных актывістаў у Венесуэле.
Досыць забойстваў і рэпрэсій супраць працоўных у барацьбе!
5 траўня бягучага году Аргеніс Васкес, арганізацыйны сакратар прафсаюза на заводзе Таёта (Toyota) ў Кумана (Cumana), быў застрэлены, калі выйшаў са свайго дому. Гэтае забойства здарылася акурат пасля забастоўкі працягласцю ў месяц з патрабаваннямі лепшых умоваў. Забіты быў лідэрам пратэстаў і ключавой фігурай у канфрантацыі з кампаніяй і кіраўніцтвам. Усё гэта выглядае як неафіцыйны “адказ” кампаніі, няздольнай накінуць сваю волю на бастучых.
Гэта шостае забойства актывіста працоўнага руху за апошнія пяць месяцаў.
Шырокі шэраг арганізацый і асобаў, якія падпісаліся пад зваротам, патрабуе знайсці і пакараць вінаватых у забойствах, спыніць арышты і суды над працоўнымі і заклікае працоўных, студэнтаў, дэмакратычныя няўрадавыя арганізацыі, інтэлектуалаў і мастакоў аб'яднаць высілкі ў вялікай нацыянальнай і міжнароднай кампаніі супраць гэтых злачынстваў.