Настроить, Войти
Украіна.
автор antone, дата 2004-11-25 22:38, текущая версия

Новы від рэвалюцыйнага сабатажу быў здзейснены на украіне. Падчас агалошання афіцыйных вынікаў выбараў прэзідзента на цэнтральным канале украінскага тэлебачання, сурдаперакладчыца, апранутая ў памаранчовую сукенку, “казала” прыкладна наступнае: “...ня верце ў тое што кажа дыктар... усе гэта хлусня...” Навіны з гэткім “перакладам” без праблем трапілі ў эфір. Аб далейшым лесе сурдаперакладчыцы нічога невядома, але ж пасля такога смелага кроку, яна наўрадці застанецца на гэтай працы. Вучыце мову жэстаў і перад вамі адчыняцца новыя далягляды ў рэвалюцыйнай прапагандзе і альтэрнатыўнай камунікацыі!