Настроить, Войти
Навіны з залі суда
автор гость, дата 2009-08-04 17:29, исходное сообщение

Сёння ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбылося папярэдняе паседжанне па іску КУРЭП "ЖРЭУ г. Баранавічы". Камунальнікі патрабуюць у траіх маладзёнаў 3 353 256 рублёў за зафарбоўванне графіці на сценах і платах горада.

Ад імя ЖРЭУ выступала юрысконсульт Яўсеева Настасся Уладзіміраўна.

Адказчыкі прынцыпова не пагаджаюцца з абсурдным патрабаваннем аплаціць зафарбоўванне 19 надпісаў, калі яны зрабілі толькі тры і былі раней прызнаныя вінаватымі ў нанясенні толькі гэтых трох надпісаў.

Суддзя папрасіў істца падрыхтаваць да наступнага паседжання асобную смету на тры надпісы.

Наступнае паседжанне суда - 13 жніўня.