Настроить, Войти
Баранавіцкі суд узяў бок праціўнікаў АЭС
автор гость, дата 2009-08-13 13:07, исходное сообщение

http://nn.by/index.php?c=ar&i=28561

Мясцовае ЖРЭУ выставіла экалагічным актывістам рахунак у 3,3 мільёна за ліквідацыю графіці.

13 жніўня ў Баранавіцкім судзе разглядаўся судовы пазоў мясцовага ЖРЭУ да трох маладых людзей, якіх затрымалі ў красавіку за нанясенне некалькіх графіці на сценах Баранавіцкага райвыканкаму і швейнай фабрыкі «Бараўчанка». Тады актывістаў прызналі вінаватымі ў нанясенні трох надпісаў экалагічнага зместу і пакаралі адміністрацыйнымі штрафамі: 18-гадовы Аляксей Жынгероўскі атрымаў 10 базавых велічынь (350 тыс. рублёў), двое ягоных непаўналетніх сяброў атрымалі па 2 б. в. (70 тыс. рублёў). Праз тры месяцы свае прэтэнзіі актывістам выставіла баранавіцкае КУРЭП «ЖРЭУ», якое праз суд вырашыла кампенсаваць страты за ліквідацыю надпісаў. Але не толькі тых, за якія хлопцаў ужо пакаралі, але і за надпісы на вуліцах Брэсцкай і Леніна. Апетыт мясцовых камунальнікаў уражвае — свае выдаткі яны ацанілі ў 3 млн 353 тыс. руб. Актывісты часткова пагадзіліся з прэтэнзіямі і выказалі гатоўнасць выплаціць выдаткі, але толькі за тыя надпісы, якія нанеслі самі. Пры гэтым яны звярнуліся ў суд з просьбай запатрабаваць ад прадстаўнікоў ЖРЭУ вызначыць каштарыс выдаткаваных на замалёўванне кожнага з графіці сродкаў. Просьба была падтрыманая суддзёй.

Сёння адбылася судовае паседжанне. Прадстаўнік ЖРЭУ на суд не з’явіўся, каштарыс выдаткаў у суд не быў прадстаўлены. У выніку суддзя не задаволіў пазоў баранавіцкіх камунальнікаў, больш за тое, судовыя выдаткі паводле судовага рашэння мусіць сплаціць ЖРЭУ. Рашэнне баранавіцкага суда можа быць абскарджанае ў вышэйшай судовай інстанцыі.

Сямён Печанко

11:13, 13 жнiўня 2009