Замест спасылкі на antiatom.ru я спрабаваў паставіць спасылку на anti-atom.ru (https://belarus.indymedia.org/19193). Так што фільтр рэагуе на старыя сайты!
Наконт "чарговага касяку". Ідэя распрацаваць уласны рухавік, а не браць гатовы належыць айчынным індымэдыйным тэхнарам. Карыстальнікі беларускай індымэдыі на гэтым не настойвалі. Касяк ёсць. Касяк не першы за апошнія месяцы. "Мы па ўласным жаданні свой крыж узялі..." (Максім Шпанскі, "Сьмерць тырана").