Настроить, Войти
А выбора-то и нет!
автор ¡Tierra y Libertad!, дата 2010-03-24 20:58, исходное сообщение, textile

Нічым. Важна ня слова, важна што стаіць за гэтым словам. Тое, што стаіць за словам «рэфэрэндум» ня мае да «самакіраваньня» аніякага дачыненьня. Рэфэрэндум гэта такая ж ілюзія ўдзелу, як і парлямэнцкая дэмакратыя. Бо рэфэрэндум — дэпэрсаналізаваны выбар, пры ягоным правядзеньні ніхто не тлумачыць сваёй пазыцыі, а проста выбірае «так» ці «не». А раз ня трэба абгрунтоўваць сваёй пазыцыі, то можна яе й ня мець. Зроблены выбар можа залежыць ад настрою, пэрсанальных сымпатый да тых, хто прапанаваў галасаваньне, ды хоць ад фазы Месяца. А раз так, то адкрываюцца шырокія магчымасьці да маніпуляцый.

Я ўжо маўчу пра старую спрэчку наконт галасаваньняў супраць кансэнсусаў, рашэньняў большасьці й правоў меншасьці. Бо яна можа быць бясконцай.