Народ пачалі паціху выпускаць, магчыма, многія зараз адчуюць сябе героямі, таму скажу колькі словаў пра крывадушніцтва. "За судьбой ультраправых не следим и помощь им не оказываем." Што хаваецца за гэтымі словамі? Ці тое, што "друзей и родственников арестованных" не цікавіць лёс іншых палітычных вязняў? Ці тое, што "друзей и родственников арестованных" не цікавіць магчымае ўжыванне катаванняў у дачыненні да іншых незаконна ўтрыманых? Ці маюць тады права "друзья и родственники арестованных" называцца вось так? Можа, тады больш сумленна было б назвацца, напрыклад, "друзьями и родственниками арестованных анархистов"?
Значыць, друзья и родственники заклікалі да міжнароднай і ўнутранай салідарнасці з людзьмі з правільнай палітычнай пазіцыяй, а не з ахвярамі міліцэйскай сістэмы? Тады чаму гэта не было выяўлена ў вонкавых матэрыялах друзей и родственников, а толькі абмяркоўвалася ўнутры?
Хлопцаў і дзяўчат пачалі выпускаць - гэта цудоўна, дай бог ім здароўя і, галоўнае, розуму, каб зрабіць высновы пра свае ўчынкі, іх мэтазгоднасць і механізмы сістэмы. Але яшчэ больш патрэбны будзе розум тым, хто дасюль жыве з заслонай на вачах, хто не бачыць важнасці агульнанацыянальнай салідарнасці ў міліцэйскай краіне. "Не следим и помощь им не оказываем"... Толькі адзін сказ, але і гэтага даволі.
Друзьям и родственникам,
ад неартадаксальнага правага