Настроить, Войти
Новые задержания
автор trespasser, дата 2010-09-23 17:07, исходное сообщение

Паводле Радыё Свабода, Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку моладзевага дэмакратычнага руху Ганну Чарнышову.

Ганна Чарнышова сустрэлася зь міліцыянтамі, калі прыйшла дадому. Яны паказалі ёй пастанову на ператрус, зь якой вынікала, што Ганну падазраюць у кіданьні дымавой шашкі ў Генэральны штаб узброеных сіл Рэспублікі Беларусь 19 верасьня 2009 году.

У дзяўчыны забралі кампутар.

Спачатку яе павезьлі да сьледчага ва ўпраўленьне менскай гарадзкой міліцыі, а адтуль у міліцыю Фрунзенскага раёну Менску.

---

Варта зазначыць, што Ганна, як і Аляксандр Ярашэвіч, апошнім часам займалася дапамогай затрыманым мінскім анархістам, трымала кантакт з адвакатамі, бацькамі і сябрам затрыманых.