Колькі думак наконт працы па салідарнасьці са зьняволенымі (напісана ў зьвязку з падзеямі ў Беларусі).
У момант моцных рэпрэсій закранутае імі асяродзьдзе засяродзіць усю сваю энэргію на падтрымцы зьняволеных. Гэта адбываецца часта з дапамогай лістоў, падтрымкі сябрам і сваякам, абнародваньня іхнае справы, заклікаў да салідарнасьці, зьбіраньня ахвяраваньняў, сымбалічных акцый падтрымкі й падобных рэчаў. У нашых словах, падобна на тое, ізноў і ізноў паўтараецца, як мы зьдзіўленыя тым, наколькі заганныя рэпрэсіўныя органы дзяржавы. Яны забралі нашыя рэчы, ня кажуць нам іхных імёнаў, ня кажуць нашым сваякам што адбываецца, трымаюць у турме ня кажучы прычынаў (нават калі ў нас благое здароўе), ня вераць нашым словам, ілгуць, б’юць нас, не даюць нам добрай ежы ці мэдычнае дапамогі — карацей, парушаюць законы! Але ці зьдзіўленыя мы гэтым насамрэч? Чаму мы ўсё яшчэ атрымоўваем шок, калі адчуваем лёгіку гэтае сыстэмы на сваёй уласнай шкуры, ці калі гэта здараецца з нашымі таварышамі?
Безумоўна, усё гэта вельмі дрэнна, ці ня поўнае вар’яцтва. Але ці ня ведалі мы гэтага яшчэ дагэтуль? Ці не змагаемся мы супраць наяўнага кіроўнага парадку, ці не анархісты мы, бо ведаем, як вакол усё дзярмова?
Здаецца, боль ад таго, што мы аддзеленыя ад нашых блізкіх, ад веданьня, што яны могуць пакутаваць папросту разрывае нас на часткі. Але нават перажываючы ўсе гэтыя, вельмі важныя, эмоцыі, мы ня мусім забываць, што турма паказвае нам толькі вяршыню айсбэргу. Гэта сканцэнтраваная форма таго, што мы і ўсе іншыя адчуваюць і зьведваюць кожны дзень свайго жыцьця. Няма чаму зьдзіўляцца. І таму няма пра што енчыць. Але мы маем магчымасьць ператварыць наш боль у рашучасьць працягваць нашую яшчэ больш абгрунтаваную барацьбу.
Скаргі на ўсе гэтыя подласьці зробленыя, пераважна, з рэфармісцкага погляду, каб прыцягнуць грамадзтва, «масы» на наш бок. Каб прымусіць іх казаць: «Гэтая кепская дзяржава мусіць мілай да гэтых мілых анархістаў». Але што мы спадзяёмся знайсьці ў гэтым для нас і нашай барацьбы? Ныючы пра кепскае абыходжаньне мы задаем самых важных пытаньняў у гэтай тэме: які тып грамадзтва патрабуе турмаў і як мы можам пераадолець усё, што падтрымлівае яго?
На даны момант можа падасца, што найлепей сказаць «не, я не рабіў гэтага». А можа нават і «не, я б ніколі не зрабіў такога (і ня ведаю нікога, хто б мог)». Мы можам думаць, што гэта засьцеражэ нас ад турму. Але ці засьцеражэ гэта ад яе насамрэч, ці ня верне нас у шырэйшую турму, турму, дзе мы схіляем галовы перад сыстэмай? Не ўступаючы ў дыялёг на мове юрыспрудэнцыі — якая ўсё адно нічога нам ня можа прапанаваць — мы можам захаваць крышку свабоды, адваяванай калі мы выбралі барацьбу. Мы можам думаць, што адмаўляючы мы прадухіляем далейшыя рэпрэсіі. Але калі мы ня робім гэтага, нехта іншы робіць, таму пошук вінаватых будзе працягвацца. А калі не адшукаць «сапраўды вінаватых», то кагосьці па-просту зробяць імі. Таксама мы можам думаць, што будзе добрай ідэяй дыстанцыявацца самім ці (калі мы яшчэ рухаемся ў статычнай групе) нашым арганізацыям ад падзей. Але гэтым мы толькі робім кола магчымых атакоўцаў і прыхільнікаў вузейшым. Менавіта ў гэты момант вельмі важна адстойваць ідэі атакі на сыстэму ў любы момант. Не абавязкова казаць, што мы зрабіцлі гэта. Але мы можам скажаць, што думаем, што атака была й будзе неабходнай, пакуль кіроўны парадак ня будзе абрынуты й не пачнецца нешта новае. Кажучы гэта, мы аказваем вельмі неабходную й важную падтрымку (вязьням). Кажучы гэтак, мы паўтараем атаку. Мы застаёмся небясьпечнымі. Бо ніхто ня будзе самотна стаяць перад судом. Ніхто ня будзе самотным у камэры. Лёгіка турмы не эфэктыўная. Ідэя й сэнс атакі застаюцца жыць і працягваюць расьці. Такім чынам, выбіраючы новыя мэты, працягваючы атакі, жывучы барацьбой, мы дапамагаем нашым таварышам больш, чым ахвяруючы сябе юрыдычнай машынэрыіі. Мы працягваем тое, зха што стаялі яны. Мы застаёмся самімі сабой. Мы застаёмся анархістамі.