Настроить, Войти
Сяргей Слюсар ізноў затрыманы за “кактэйлі Молатава”
автор minsksolidarity, дата 2010-10-20 21:36, текущая версия, textile

З 17 кастрычніка ў Бабруйскім ІЧУ знаходзіцца актывіст анархісцкага руху Сяргей Слюсар. Ён быў затрыманы пасьля таго, як невядомыя кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была заведзеная крымінальная справа.

У ноч з 16 на 17 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся напад на будынак КДБ. Пра некалькі гадзін да Слюсара, які пражывае разам з бацькамі, прыехалі супрацоўнікі міліцыі, паднялі з ложка і апыталі. Аднак бацька заявіў, што сын у гэты час знаходзіўся дома і нікуды не выходзіў.

Днём 17 кастрычніка аператыўнікі разам з супрацоўнікамі КДБ правялі ў яго дома ператрус, пры гэтым сканфіскаваўшы некалькі дыскаў, вінчэсцер з кампутара і бутэльку растваральніка. Прадстаўнік бабруйскага КДБ паведаміў бацькам Сяргея, што яго забіраюць на некалькі гадзін. Бацька актывіста перакананы, што сын цалкам невінаваты ў гэтым нападзе.

Сёньня сканчаецца трохдзённы тэрмін утрыманьня яго пад вартай, але ці прад’яўлена актывісту абвінавачваньне — пакуль невядома.

Нагадаем, што Сяргей Слюсар ужо затрымліваўся 3 верасьня ў падазрэньні да здзяйсьненьня нападу на расейскую амбасаду, але 12 верасьня яго адпусцілі без прад’яўленьня абвінавачваньня.

Крыніца