Настроить, Войти
Праваабаронцы патрабуюць ад Рыгора Васілевіча вызваліць анархістаў
автор radiobemba, дата 2010-11-04 10:23, текущая версия

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна”, даслаў зварот на імя Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча і ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Заява выклікана тым беззаконнем, якое пачалося ў адносінах да людзей, якія маюць дачыненне да розных грамадскіх суполак анархісцкай і антыфашысцкай накіраванасці, пасля таго, як у Інтэрнеце было змешчана паведамленне пра тое, што менавіта анархісты маюць дачыненне да напада на расійскую амбасаду. Алесь Бяляцкі як віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека заклікаў спыніць супрацьпраўныя дзеянні і не дапускаць парушэнняў правоў чалавека пры правядзенні расследвання па даддзеных крымінальных справах.

Матырял цалкам http://spring96.org/be/news/36902