Скажу шчыра – выстава мне не спадабалася
Чаму?
Таму што на ёй быў Уладзімер Арлоў і Лявон Вольскі. Таму што было шмат журналістаў і фотакамер.
Таму што я лічу, выстава «Салідарнасці» павінна распавядаць пра усіх людзей, якія сталі грамадзянамі пасля падзей на Плошчы. І гэта не толькі тыя, хто фізічна быў на Управе 15 сутак, але і тыя, хто збіраў грошы у сваіх калег па працы і набываў рэчы, ананімы, якія таксама спрабавалі дапамагаць, анёлы, якія зладзілі сапраўды грамадзянскую кампанію.
Таму што я веру: беларусы былі салідарнымі не для журналістаў, фотаздымкаў і прыгожай карцінкі у Еўропу. Ім самім гэта было патрэбна – дапамагчы, падтрымаць, трошкі паўдзельнічаць.
Я не анархіст, але на Плошчы лепш чуваць было барабаны анархістаў, а не громкажыкі Кандыдатаў. І гледзячы на падзеі у Тунісе і Беларусі – калі у людзей няма Лідараў, здольных весці за сабой толпы – КОЖНЫ можа стаць лідэрам, рабіць сваю справу і думаць пра іншых, выкарыстоўваючы твітэр, скайп і электронную пошту.
І…
Просмотреть сообщение целиком