з сайта Радые Свабода, аўтар Казімір Яноўскі, Гомель
22 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаецца пазоў дэпутата гарсавету Юрася Глушакова і яшчэ двух чальцоў сацыяльнага руху “Разам!” да гарадзкога выканаўчага камітэту. У лютым яны замовілі ў гарвыканкаме мітынг супраць падвышэньня камунальных плацяжоў, прымусовых кантрактаў, пяцігадовага абавязковага разьмеркаваньня студэнтаў.
Мітынг гарвыканкам дазволіў правесьці 12 лютага на пляцы каля Палацу таварыства глухіх. Гэта якраз частка выбарчай акругі дэпутата Глушакова. Мітынг меўся быць шматлюдным. Закраналіся найбольш балючыя праблемы для гараджанаў. Акцыю да таго ж падтрымалі аргкамітэт па стварэньні беларускага сацыяльнага руху “Разам!” ды грамадзянская ініцыятыва “Партнэрства”.
Арганізатары акцыі павінны былі прыняць рэзалюцыю з патрабаваньнем да выканаўчай улады даць абгрунтаваныя тлумачэньні наконт росту цэнаў на камунальныя плацяжы.
Аднак за два дні да мітынгу Юрася Глушакова выклікаў у гарвыканкам старшыня …
Просмотреть сообщение целиком