Настроить, Войти
У Гомелі за распаўсюджваньне лістовак затрыманы дэпутат гарсавету
автор Thistle, дата 2006-02-11 11:24, текущая версия

10/02/2006 У Гомелі супрацоўнікамі Чыгуначнага райаддзелу міліцыі затрыманы дэпутат гарсавету актывіст левай группоўкі "Сацыяльны рух “Разам” Юры Глушакоў. У яго канфіскавалі 11 тысяч лістовак з карыкатурамі на адлюстраваньне беларускімі тэлеканаламі сацыяльных рэаліяў. У дачыненьні да дэпутата Глушакова складзены пратакол паводле артыкулу 172 (часткі 3) Адміністрацыйнага кодэксу “распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі, зьмест якой наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, паведаміла “Радыё Свабода”.