У Менску сацыяльнага актывіста Ігара Багачака раніцай 12 красавіка праз тэлефон выклікалі на гутарку ў міліцыю. Тэма гутаркі – учорашні выбух на станцыі метро “Кастрычніцкая”.
Ігар Багачак раней праходзіў па справе анархістаў, але падазрэнні з яго былі знятыя. Але адразу назаўтра пасля выбуху ў менскім метро яго запрасілі ў міліцыю. Калі Ігар ісці без позвы адмовіўся, па тэлефоне яму паабяцалі зараз жа прывезці позву.
Стала вядома, што зараз прадстаўнікі органаў правапарадку ломяцца ў дзверы эколага Уладзя Валодзіна, пагражаючы ўзламаць іх. Самога Валодзіна дома няма, там знаходзіцца толькі яго маці.
Па звестках праваабаронцаў, допыты актывістаў пачаліся таксама ў Берасьці.
Правабаронцы заклікаюць праваахоўныя органы, якія займаюцца расследаваннем трагедыі, не нагнятаць у грамадстве атмасферу падазронасці і страху і паспрабаваць як мага хутчэй знайсці сапраўдных злачынцаў.
Крыніца: http://spring96.org/be/news/42577 (але ўдакладненае прозвішча Багачака і інфармацыя пра маці Валодзіна).