Суд Бабруйску і Бабруйскага раёна скончыў разгляд крымінальнай справы па факце падпалу мясцовага будынку КДБ. На Яўген Васьковіч, Павал Сырамалотаў й Арцём Пракапенка, якім інкрымінавалася злоснае хуліганства і спроба нанясеньня шкоды маёмасьці ў асабліва вялікім памеры, атрымалі па сем гадоў турмы строгага рэжыму.
Судовы працэс праходзіць пад старшынствам судзьдзі Паўла Каркініна. На сёньняшнім паседжаньні былі агучаныя страты ад нападу падсудных на будынак КДБ. Яны склалі крыху болей за 253 тысячы рублёў. Гэтую суму сваякі абвінавачаных ужо выплацілі.
Адбыліся спрэчкі, і абвінавачаныя пачалі выступаць з апошнім словам.
Дзяржаўная абвінаваўца заявіла, што віна падсудных цалкам даказаная. Дзеяньні абвінавачваных, на яе думку, маглі зьнішчыць увесь будынак КДБ з маёмасьцю ў ім. Сума меркаваных стратаў ацэненая амаль у два мільярды рублёў. Паводле яе, гэтую суму суд павінен улічыць пры вынясеньні выраку.
_Васьковіча абвінаваўца…