Настроить, Войти
«Справа анархістаў»: Менгарсуд пакінуў прысуды без зменаў.
автор cde, дата 2011-07-08 15:09, textile

Анархічны Чорны Крыж – Беларусь
Прэс-рэліз ад 8 ліпеня 2011 года

8 ліпеня ў Менскім гарадскім судзе разглядаліся касацыйныя скаргі па крымінальнай справе ў дачыненні Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча, Максіма Веткіна і Яўгена Сілівончыка. Маладыя людзі асуджаны нібыта за здзяйсненне шэрагу палітычных акцый, у прыватнасці, напада на амбасаду Расіі ў Менску ў жніўні 2010 года. Для асуджэння выкарыстоўваліся артыкулы «злоснае хуліганства» (ч.2 арт.339 КК РБ) і «ўмышленае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці» (ч.2 і 3 арт.218 КК РБ). Францкевіч дадаткова быў асуджаны за «камп’ютэрны сабатаж», «несанкцыянаваны доступ да камп’ютэрнай інфармацыі» і «распрацоўку, выкарыстанне ці распаўсюд шкодных праграм» (ч.2 арт. 349, ч.2 ст. 351, ст. 354 УК РБ).

Суд разгледзеў касацыйныя скаргі Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча і пакінуў прысуды без зменаў.

Бацькі асуджаных заявілі, што Аліневіч, Дзядок і Францкевіч збіраюцца абскарджваць рашэнне суда ў далейшых інстанцыях.

Максім Веткін і Яўген Сілівончык не падавалі касацыйныя скаргі. На працэсе ў траўні бягучага года Веткін і Сілівончык прызналі сябе віноўнымі і давалі паказанні супраць іншых абвінавачаных. Аліневіч, Дзядок і Францкевіч адмаўляюць сваю віну.

Нагадаем, Ігар Аліневіч прысуджаны да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма. Мікалай Дзядок прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Аляксандр Францкевіч прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Дзеля параўнання: Максім Веткін быў прысуджаны да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпа. Яўген Сілівончык быў прысуджаны да 1,5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпа.

Апрача таго, асуджаныя павінны кампенсаваць каля 100 млн беларускіх рублёў страт (пераважна за пашкоджаны аўтамабіль расійскай амбасады).

Праваабарончы цэнтр «Вясна» з увагі на шматлікія парушэнні правоў асуджаных заклікае да адмены прысудаў і паўторнага разгляду справы (http://spring96.org/be/news/43721).

Анархічны Чорны Крыж – Беларусь лічыць прысуды палітычна матываванымі, а віну абвінавачаных недаведзенай. Варта адзначыць: усе акцыі, за мнимое удзел у якіх былі асуджаны пяцёра, былі негвалтоўнымі. У выніку акцый не пацярпела ніводная жывая істота. Большасць «нападаў» на розныя аб’екты была сімвалічнай, а нанесеныя страты – нязначнымі.

Трансляцыя з зала судовых паседжанняў і падрабязнасці травеньскага судовага працэса размешчаны на сайце belarus.indymedia.org.