Настроить, Войти
Большасьць наездаў на раварыстаў у Беларусі адбываюцца не па іх віне
автор Gordon, дата 2012-03-15 15:34, текущая версия, textile

У мінулы годзе ДАІ зарэгістравала амаль паўтысячы наездаў на раварыстаў. І толькі ў 201 выпадку вінаватымі аказаліся ўладальнікі ровараў.

share-the-road.jpg

Дзяржаўная аўтамабільная інспэкцыя падвяла вынікі здарэньняў мінулага году з удзелам раварыстаў. Высьветлілася, што з 431 выпадку наездаў на вэлясыпэдыстаў апошнія былі вінаватыя ў 201 здарэньні.

Пры гэтым у 2011 годзе на дарогах Беларусі з-за наездаў на раварыстаў загінулі 115 чалавек, а 324 былі траўмаваныя. Аб гэтым піша БелТА са спасылкай да ДАІ.

Найбольш вялікую пагрозу для раварыстаў нясе адсутнасьць на іх элемэнтаў, якія дазваляюць кіроўцам пабачыць ровары здалёк.

Якія патрабаваньні да раварыстаў высоўваюць правілы дарожнага руху

  • Вэлясыпэдысты могуць перасоўвацца па роварнай дарожцы, а пры яе адсутнасьці — па збочыне, тратуары альбо пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бясьпечнага руху пешаходаў.
  • Пры адсутнасьці пералічаных элемэнтаў альбо немагчымасьці руху па іх дапускаецца рух раварыстаў па праезнай частцы ў адзін шэраг не далей за 1 м. ад яе правага краю. Перасякаць дарогу дазваляецца толькі па пешаходным пераходзе, ведучы ровар побач з сабой.
  • Пры гэтым, што асабліва актуальна ў вясновы пэрыяд, ровар павінен быць абсталяваны катафотамі, а, пры руху па дарозе ў цёмны час сутак альбо пры недастатковай бачнасьці на ёй, на вэлясыпэдзе павінныя быць уключаныя фары.
  • ДАІ рэкамэндуе раварыстам нават у сьветлы час сутак выкарыстоўваць камізэлькі падвышанай бачнасьці са сьвятлоадбівальнымі ўстаўкамі.

Многія раварысты лічаць, што беларускае ДАІ не заўжды адэкватна ставіцца да іх. Гэтак у траўні мінулага году ў Гародні мясцовае ДАІ выступіла супраць папулярызацыі роварнага транспарту рухам «Крытычная маса», не дазволіўшы вэляактывістам адзначыць сваё 5-годзьдзе вялікім роварным прабегам.

Паводле кіраўніцтва ДАІ, такія прабегі правакуюць вэлясыпэдыстаў на парушэньне правілаў. Тады аўтаінспэктары заявілі, што разьвіваючы вэлярух як гарадзкі транспарт, раварысты толькі павялічваюць колькасьць ДТЗ з удзелам ровараў. Маўляй, аб росьце колькасьці такіх інцыдэнтаў сьведчыць статыстыка.