Настроить, Войти
Перад “Чарнобыльскім шляхам” кватэры актывістаў наведвае міліцыя
автор u, дата 2012-05-08 23:48, исходное сообщение

http://spring96.org/be/news/51948

Увечары 25 красавіка міліцыянты ламіліся ў кватэру, дзе прапісаны актывіст-эколаг Уладзімір Валодзін. Аднак самога актывіста там не было. Ягоны пляменнік дзверы не адчыніў і выклікаў іншы нарад міліцыі.

Калі міліцыянтам урэшце адчынілі дзверы, яны паведамілі, што праводзяць пашпартны кантроль. На кватэры прысутнічалі 2 грамадзянкі Расеі, якіх адвезлі ў апорны пункт і забралі пашпарты нібыта з той прычыны, што яны знаходзяцца ў Беларусі без рэгістрацыі. Аднак затрыманыя знаходзяцца на тэрыторыі краіны меньш за 30 дзён, таму, у адпаведнасці з міждзяржаўнымі пагадненнямі, яны не былі абавязаныя рэгістравацца.

Урэшце міліцыянты забралі пашпарты грамадзянак Расеі і папрасілі прыйсці па іх у Дэпартамент па міграцыі Ленінскага раёну Менска аб 11-й гадзіне 26 красавіка. У прызначаны час пашпарты ўсё ж вярнулі.