(выставлен правильный язык сообщения – Thistle)
Зноў Лукашэнка атакуе журналістаў. Затрыманы Андрэй Пачобут, які быў дастаўлены ў цэнтральную сядзібу КДБ ў Менску. Ён знаходзіўся на вуліцы і размаўляў па мабільным тэлефоне з журналістам “Радыё Рацыя”, калі нечакана паведаміў суразмоўцу што яго затрымліваюць. Сёньня супрацоўнікі КДБ зьбіраліся выслаць яго ў Горадню. На гэты момант пакуль невядома, якія абвінавачаньні яму прад'яўляюцца.
Заўвагі:
14.03.2006 19:43
Андрэй Пачобут – журналіст з Горадні, супрацоўнік газэты “Навінкі”, супрацоўнічае з гарадзенскімі незалежніцкімі суполкамі, неаднаразова падвяргаўся атакам з боку органаў КДБ. Ад нядаўняга часу друкуецца таксама ў польскіх мас-мэдыях, у т.л. “Газэце Выборчай”.