Настроить, Войти
Выключай БТ -- новости на улице! (буклет A5 123 Кб)
автор гость, дата 2006-03-23 11:29, исходное сообщение

КГ/АМ! Самае галоўнае - няма нiякага пасылу - НЯМА ЗАКЛIКУ ДА 25 12:00! Ужо таму буклет лепей адразу выкiнуць. Мова крывая - не ў сэнсе, што па-расейску, а ляпы кшталту "Но ведь мы – ВАШИ ДЕТИ, мы ищем себе более подходящей для нынешнего века жизни. Вспомните, вы ведь сами часто удивляетесь, как это ВАШИ родители вас не понимают?" - дык хто чые дзецi? "с нашего ... просьбы!" etc. "к 20-30 выросло до 10 тысяч человек (оценка реальная, без натяжек)." - а я лiчу, што занiжаная! У дзевяць гадзiн было 20-30 тысяч! Увесь пляц! "В целом промежуточные итоги таковы – явка народа полностью удовлетвори- тельная, такого количества не было с весны 1996 года." Калi толькi 10 тысяч, то было. У тым i сэнс, што больш! "К счастью, возникшие было впечатления о «подвиге» Гончарика-2001 не оправдались." - пры чым тут 20-га ўжо Ганчарык? 19 баялiся, а 21-га яго "подзьвiг" паўтарыў ГБiст Казулiн, так тут пахвалёны... "На текущий момент на площади установлены палатки, аудиотехника по договоренности с милицией отключена в 23.00." - пра тое, што яна ёсьць людзi, атрымлiваецца, даведваюцца з таго, што яна адключана - гэта няправiльна псыхалягiчна!

Навогул з-за фармату парэзана ўсё, пакiнута па абзацу са старонкi - тады трэба ў гэтым абзацы перадаць усё, а не вырваць адзiн адвольны абзац - гэта няправiльна!

Што гэта за фразы - "Оппозиция призывает людей к ночному дежурству," - што за падзяленьне - апазыцыя направа - людзi - налева?! "Апазыцыя" ўся сядзiць! У тым i справа - што гэта НАРОДНЫ супрацiў! "призывает" звычайны ДыДжэй, да якога i я i хто заўгодна падыходзiў, прасiў нешта перадаць цi паставiць!

Канечне, мне ўжо сказалi "зрабi сам лепей" - будзе гадзiна-другая - пасяжу i ў пэйджмэйкеры, але часу бракуе - я 3 днi не быў на працы, трэба забегчы зрабiць, што змагу, а пасьля назад на ноч, але я кажу - чым такi буклет, лепш нiякага - лепш сваiмi словамi! Цi хаця ж бы дадайце пра 25!

Жыве Беларусь!

WBR Korj