Настроить, Войти
Конкурс на лучшие речёвки, слоганы, лозунги, рацпредложения
автор гость, дата 2006-03-23 13:54, исходное сообщение

Маральны аўтарытэт, набыты насельнікамі Пляцу Каліноўскага, дазваляе ім абвяшчаць агульнанацыянальныя кампаніі негвалтоўнага супраціву і грамадзянскага непадпарадкавання, пашыраючы такім чынам свой уплыў на ўсю краіну. На пачатку гэта маглі б быць кампаніі байкоту. Водгук на пачатку будзе слабым, але, як паказаў досвед, тут таксама патрэбная трэніроўка. Напрыклад, гэта мог бы быць асабісты байкот тых, хто атрымаў узнагароды напярэдадні выбараў. Трэба абвесціць байкот Тэатра музкамедыі, дырэктар якога Ісаеў увесь час выкарыстоўваўся прапагандай напярэдадні выбараў. Адносна газеты “СБ”, якая выліла бруд на ўдзельнікаў акцыі пратэсту, прапаную абвесціць агульнацыянальную акцыю “Газета для туалета”: кожны свядомы грамадзянін хай купіць “СБ” і занясе ў грамадскі туалет. Трэба абвесціць байкот супрацоўнікам БТ: кожны свядомы грамадзянін хай адмовіцца ад любых кантактаў з імі, бо яны карыстаюцца сілаю медыяў для няправедных мэтаў. На Плошчы іх трэба проста абступаць колам, павярнуўшыся да іх спінай. Сэнс акцыяў ня ў тым, каб нашкодзіць, а каб прадэманстраваць сілу ўзгодненага дзеяння з выразна бачным эфектам. Напрыклад, трэба абвесціць байкот запісам і канцэртам тых выканаўцаў, беларускіх і расейскіх, можа быць, пакуль асобных, якія выступалі на аплочаных уладай канцэртах. Я думаю, што зараз продажы і так паменшаюць, але ў выпадку абвяшчэння акцыі гэта дазволіць людзям адчуць сваю сілу. Прычым, у арсенале “мірнай рэвалюцыі” досыць прыдатных для Беларусі іншых сродкаў. Вельмі важна зараз запратэставаць супраць здачы Лукашэнкам беларускай маёмасці ў аплату за сваё абранне. Ёсць верагоднасць, што ён паспрабуе ня выканаць свае абяцанні расейцам, будзе чарговы канфлікт, у якім Лукашэнка зойме становішча “галоўнага абаронцы нацыянальных інтарэсаў”. Такога абсурду нельга дапусціць! Відавочная для замежнікаў незаконнасць дзейнасці беларускай улады як унутры краіны, так і ў вонкавых зносінах, бесперапынныя спробы абжуліць партнераў выкліча страту Беларуссю месца на міжнародных рынках, падзенне транзіту і пагаршэнне жыцця людзей. Важна падкрэсліваць – “гэта не мы замежнікаў пра нешта просім, яны самі ўсё бачаць і пра ўсё ведаюць болей за нас”. Усе страчаныя з-за Лукашэнкі пазіцыі Беларусі на замежных рынках першымі, як правіла, займаюць расейцы. Самае вялікае дасягненне гэтай кампаніі—гэта адсутнасць звычайнай дэпрэссіі. Цяпер яшчэ патрэбная дынаміка. Да 25-га патрэбная газета, з дакладнай праграмай барацьбы і перамогі, каб раздаць удзельнікам. І патрэбны запасны варыянт месца правядзення.