Настроить, Войти
Палаточный городок взят штурмом
автор Thistle, дата 2006-03-24 03:56, текущая версия, textile

В три часа ночи начался штурм палаточного лагеря силами ОМОНа. Все участники лагеря (по предварительным данным больше 400 человек) задержаны и в данный момент находятся на Окрестина.

Хроника событий от Радыё Свабода

3:00 Магчыма, рыхтуецца штурм плошчы

Толькі што на плошчу падагналі некалькі аўтобусаў. Тут зьявілася некалькі дзясяткаў байцоў спэцназу.

Падпалкоўнік папрасіў усіх журналістаў выйсьці за ланцужок міліцыянтаў “у мэтах асабістай бясьпекі”.

На плошчы зьявілася шмат людзей у цывільным.

Людзі скандуюць “Жыве Беларусь!” і “Міліцыя з народам!” Адчуваецца вялікая напружанасьць

На тым баку праспэкта Скарыны (Незалежнасьці) зьявіліся больш міліцыянтаў.

3:07 Рыхтуецца штурм лягеру

На Кастрычніцкую плошчу падагналі шэсьць грузавікоў МАЗ, поўныя спэцназаўцаў, у бронекамізэльках, у шлемах і з дручкамі.

Журналістаў не пускаюць бліжэй, чым за 50 мэтраў.

Цяпер ёсьць дадатковы ланцуг спэцназаўцаў у шлемах.

Увесь лягер абкружаны двайным колам.

Людзі маўчаць. Ім усім загадалі сесьці на зямлю праз мэгафон.

Грукат грузавікоў заглушае ўсё. Міліцыянты нешта аб’яўляюць у мэгафон, але нічога не чуваць.

Дзьверы грузавікоў адчыняюцца, зь іх выскокваюць спэцназаўцы.

3:10 пачаўся штурм і затрыманьні

Спэцназаўцы людзей гвалтам вядуць у браніраваныя МАЗ’ы. З двух бакоў стаяць па чатыры машыны. Людзі крычаць.

Іх вельмі хутка загружаюць у гэтыя машыны. Людзі супраціўляюцца. Яны ўзяліся за рукі. Трымаюць адзін аднаго. Але іх вырываюць па адным. У першую чаргу вырываюць людзей з краю.

3:15 Ідзе штурм лягеру, людзей грузяць у браніраваныя МАЗ’ы

Тры з шасьці МАЗаў ужо поўныя людзей. Яны, відаць, хутка ад’едуць. МАЗ’ы таксама абкружаны міліцыянтамі.

Людзей ужо супраціўляюцца ня так моцна. Некаторыя самі ідуць у кірунку МАЗ’аў. На плошчы засталіся намёты. Іх пакуль не разбурылі. Але людзей у ім ужо няма. І ўся тэрыторыя ачэплена міліцыянтамі.

МАЗ’ы завялі рухавікі і ўжо ад’яжджаюць.

Замежныя карэспандэнты адзначаюць, што вельмі цяжка рабіць фотаздымкі. Над лягерам было вельмі цёмна, а журналістаў выціснулі за два ланцугі міліцэйсага кардону.

3:25 Штурм амаль скончаны, усіх затрымалі і вывезьлі ў невядомым кірунку

Лягер стаіць пусты. Усе шэсьць машынаў МАЗ цёмна-зялёнага колеру, напоўненая людзьмі, пакідаюць плошчу.

Цяпер застаюцца толькі аўтобусы і міліцыянты. І нават яны цяпер зьяжджаюць.

Зьявіліся людзі ў цывільным. Яны аглядаюць намёту. Нешта шукаюць у іх.

Пад’ехаў звычайны грузавік. Відаць, у яе будуць складаць усе тыя рэчы, што засталіся на месцы намётавага лягеру.

Журналістаў бліжэй, чым на 50 мэтраў не падпускаюць.

3:32 Паўсюль валяюцца асабістыя рэчы, харчы, балёнікі, лекі, сьцягі.

А палове на 4-ю апэрацыя па затрыманьні дэманстрантаў скончана, усіх вывезьлі на МАЗ’ах, але месца па-ранейшаму недаступнае для прэсы. Магчыма, людзі ў цывільным хочуць нешта падкінуць у намёты. На момант штурму ў лягеры знаходзілася 460 чалавек, пераважна моладзь, большая частка – мужчыны. Сярод лідэраў апазыцыі была Валянціна Палевікова.

Цяпер намёты разьбіраюць. Усе рэчы складаюць у падгнаны грузавік.

Паўсюль валяюцца асабістыя рэчы, харчы, балёнікі, лекі, сьцягі.

Бел-чырвона-белыя сьцягі раскінутыя паўсюль. Некалькі чалавек,

Паўсюль валяюцца тэрмасы і плястыкавыя бутэлькі. Ніводнай бутэлькі ад алькагольнага напітку няма.

У цэнтры стаіць мангал, на якім гатавалася гарбата.

Цяпер на месцы знаходзіцца ў асноўным толькі журналісты. Здымаюць тое, што засталося.