Ня плакаць. Побач былі журналісты, пагэтаму тых людзей не зьвінцілі, а праканваіравалі да ВДНГ на вул. Янкі Купалы, дзе загадалі разысьціся. Чатырох з тых людзей я сустрэў каля мэтро "Няміга". Некаторыя з 20 канваіраваных былі з кветкамі. Падчас канваіраваньня давалі інтэрвію. А палове на сёмую прыкладна гэткая ж колькасьць людзей была на пляцы. Двое ў цывільным спрабавалі завінціць хлопца, што абаперся на парапет выхада з мэтро. Падбег фотакар - адпусьцілі. Калі зьявіліся некалькі мянтоў, мы з сяброўкай саскачылі. Што было далей - ня ведаю.
Цягам усяго дня на месцы былога мястэчка дзяжурылі двое собраўцаў. У 18:30 двое ж "у чорным" стаялі таксама каля "Цэнтральнага". У мэтро каля схэмы мэтрапалітэну, блізу кас, тырчэлі трое ў цывільным (18:40).