Настроить, Войти
25 сакавіка. Плошча Каліноўскага
автор Abibok, дата 2006-03-25 12:48, исходное сообщение

Паводле сьведкаў, плошча па пэрымэтры поўнасьцю ачэпленая шчыльным колам міліцыі. Падагналі 8 аўтобусаў са знаёмымі "касманаўтамі", што бралі ўдзел у ліквідацыі палатачнага гарадку. Усе выхады ст. "Кастрычніцкая" знаходзяцца ўнутры ачапленьня. Невядома, ці працуе там уваход-выхад пасажыраў. На плошчу можна яшчэ ўвайсьці з боку цырку, але ўсё выглядае на тое, што "ўсіх упускаць, нікога не выпускаць", гэтыя праходы будуць закрывацца. На плошчы ўжо сабралося па розных ацэнках каля двух тысяч народу.