Донт панік :) Танкі ва Ўруччы сапраўды ёсьць. І не за 15 км ад Менску, а ўсяго за 3 км. І іх можна нават паглядзець і памацаць. Бо яны там былі заўжды, а побач знаходзіцца палігон для выгула танкаў (стрэльбішча і танкавая дарога), там яны даволі часта гойсаюць. Іншая справа, што адрозьніць танк у небаявой гатоўнасьці ад танка ў баявой неспэцыялісту цяжка.
Самая надзейная падстава для панікі - гэта уцечка інфармацыі з загаду (што для ваеннага гарадку не праблема). Пакуль такіх чутак ня ходзіць. Так што, калі вы раптам спаткаеце ў лесе танк, не сьпяшайцеся крычаць "вайна". :)