Настроить, Войти
Неофициальные сведения о пострадавших (проверяется)
автор Thistle, дата 2006-03-26 23:16, исходное сообщение, textile

Инфа с ЖЖ

1. У 4-ай бальніцы, хутчэй за ўсё, няма нікога. Гэта сказаў адносна надзейны чалавек.

2. У бальніцы хуткай дапамогі ляжыць дзяўчынка са Старабарысаўскага, у якой прапала памяць, яна ня памятае нават свой нумар тэлефону, імёны сяброў, што былі зь ёю. Сказала, што там было “60 чалавек, зь якіх 40 жанчынаў” (магчыма, паблытала, бо ў сьпісе “Вясны” на Старабарысаўскім – 59 жанчын). Прабіліся мы дае яе на дурніцу, бо цёткі проста не здагадаліся, што за мы. Усе астатнія звесткі не выдаюцца, але бяда ня ў тым: людзей не рэгіструюць увогуле, іх, магчыма, прывозяць, падлечваюць і ў чорт ведае якім стане звозяць у невядомым кірунку зноў. Як толькі нехта пачынае гаварыць, падыходзіць другі “доктар” і чалавек змаўкае.

3. У 2-ую звозілі людзей, паводле сведчанняў, але нават у прыватных тэлефанаваньнях знаёмым адказваюць “не паступалі”. Людзі проста знікаюць. Іх нідзе няма.

Самае важнае: усім, хто не знайшоў сваіх, асабліва сваякам, зараз самы час прабегчыся па шпіталях з канкрэтнымі імёнамі. Магчыма, вы здолееце знайсці сваіх.