To MaLak:
Пры чым тут рупар апазыцыі? Асабіста я сябе да апазыцыі не прылічаю. Пытаньне ж у іншым: чаму канал, які прэтэдуе на неперадузятае асьвятленьне інфармацыі, робіць камэнтары, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці? Што мне вам тлумачыць, што не маглі тыя людзі, пераважна сьпелага ды сталага веку, адмудохаць 8 оманаў. Гэта ж абсурд!
To Thistle:
Новости на улице - гэта гучыць аптымістычна. Але засмучае тое, што мы вядзем супраціў сам-насам фактычна ў поўнай адзіноце. Эўраньюс глядзяць шмат хто з пратэстнага электарату па ўсёй Беларусі. А калі БТ і Эўраньюс кажуць адное й тое ж пра падзеі ў Менску, значыць гэта відаць сапраўды менавіта так?