31 сакавіка - у дзень чарговай інаўгурацыі вечна першага прэзыдэнта рыхтуецца шырокамаштабная акцыя "Чорная метка для Рыгорыча". Сутнасьць акцыі ў наступным: у гэты дзень паўсюль завязваць чорныя стужкі - на слупах, дрэвах, агароджах, на поручнях у транспарце (асабліва мэтро), на дзьвярах крамаў і ўстановаў і г.д. Прычым рабіць гэта пэрманэнтна зранку да вечара - каб камунальныя службы апэратыўна не маглі іх зрываць (калі іх будзе шмат і яны ўвесь час будуць аднаўляцца гэта будзе ўвогуле немагчыма). Да таго ж калі яшчэ сканцэнтравацца на цэнтры гораду, то эфэкт будзе ўражны.
Акцыя праводзіцца ў знак салідарнасьці з тымі людзьмі, што пацярпелі або апынуліся за кратамі падчас масавых пратэстаў на мінулым тыдні, а таксама яскрава прадэманструе, што бацька рана радуецца сваёй элегантнай перамозе над "алькаголікамі і наркаманамі".
Трэба да 31-га паведаміць пра акцыю як мага больш шырокаму колу людзей, каб запасаліся чорнымі стужкамі (іх можна нарэзаць са старых шмотак альбо набыць танны кавалак матэрыі).
Яшчэ немалаважна. Варта паведаміць пра акцыю ўсім нашым сябрам па-за межамі Беларусі, каб падтрымалі і 31-га завязалі чорнымі стужкамі ўсе амбасады Беларусі і прылеглую тэрыторыю.
Можна будзе таксама падрыхтаваць і ўлёткі, у якіх будзе тлумачыцца сэнс гэтай акцыі.