Настроить, Войти
Конкурс сопротивления
автор Abibok, дата 2006-03-30 17:55, исходное сообщение, история

Абсалютна згодны. Я ня раз ужо пісаў, што мы недастаткова выкарыстоўваем свае правы, якія гарантуюцца нам нашым сёньняшнім заканадаўствам. Калі нармальна й грунтоўна ўзяцца можна сапраўды разьвіць рэальную двіжуху, пісаць скаргі, патрабаваць кнігу скаргаў і г.д.

Галоўнае, вядома, тут - гэта дапамога юрыста. Варта скласьці своеасаблівую "базу дадзеных" узораў рознага кшталту скаргаў, запытаў і г.д. Каб людзі (асабліва тыя, што не валодаюць юрыдычнай тэрміналёгіяй) не выдумлялі веласіпед і бралі за аснову гатовы ўзор, дапоўніўшы яго канкрэтнай фактурай. Гэта значна паскорыць і павялічыць колькасьць "юрыдычнага спаму".

Так што аб"ява: індымэдыя шукае юрыста на грамадзкіх пачатках :)